Культурна-адукацыйны праект Беларуская дзяржаунай акадэміі музыкі «Паэзія без межаў»

11 Апреля 2025

10 красавіка ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбыўся музычна-літаратурны вечар у рамках культурна-адукацыйнага праекта «Паэзія без межаў»

Праект прымеркаваны да 100-годдзя надання Янку Купалу звання Народнага паэта Беларусі і рэалізуецца сумесна з выкладчыкамі і студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Прагучалі вакальныя творы беларускіх, рускіх і еўрапейскіх кампазітараў у выкананні кітайскіх студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Госці вечарыны далучыліся да грамадска-культурнай акцыі «Чытаем Купалу разам», дэкламуючы вершы першага народнага паэта Беларусі на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.