VIII Міжнародны Пасхальны фестываль
У перыяд з 21 па 25 красавіка 2025 года Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі сумесна з Рэспубліканскай гімназіяй-каледжам пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі праводзяць VIII Міжнародны Пасхальны фестываль.
Фестываль з'яўляецца працягам шэрагу буйных творчых праектаў акадэміі, якія атрымалі высокую ацэнку і шырокі грамадскі рэзананс у Рэспубліцы Беларусь. У аснове канцэпцыі фестывалю – ідэя далучэння ў самыя важныя і радасныя для ўсяго хрысціянскага свету дні велікоднага тыдня да вечных духоўных каштоўнасцей нацыянальнага і сусветнага музычнага мастацтва, умацавання адной з асноватворных традыцый акадэміі – творчай пераемнасці пакаленняў.