XXХІV Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л.С.Мухарынскай

9 Апреля 2025

З 8 па 11 красавіка 2025 года Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі праводзіць XXХІV Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л.С.Мухарынскай (1906-1987) і Міжнародны форум этнакультур.

8 красавіка 2025 года ў малой зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адкрыўся яркім канцэртам Міжнародны форум этнакультур!

Тэма форума: «Этнічная шматколернасць і дыялог культур: Арменія і Карэя»

Выступленне калектыву традыцыйнай культуры «Арыранг» (Республіка Беларусь - Паўднёвая Карэя, маст. кір. - А. Дварэцкая) і ансамбля «Эрэбуні» (Рэспубліка Беларусь - Рэспубліка Арменія, маст. кір. - Р. Аванесян).