Вход для университетов
Забыли пароль?
  • Почему Беларусь
    • Преимущества обучения в Беларуси
    • История белорусского высшего образования
    • Известные белорусы
    • Фото и видео
  • Образование в Беларуси
    • Электронный каталог «Образование в Беларуси для иностранных граждан»
    • Специальности
    • Учреждения высшего образования
    • Летние школы
    • Подготовительные отделения
    • Легализация и признание документа об образовании
    • Стоимость обучения
    • Белорусское образование в цифрах
  • Как поступить?
    • Памятка для иностранных абитуриентов
    • 5 шагов к поступлению
    • Поступление в учреждения высшего образования Республики Беларусь
    • До приезда в Беларусь
    • Зачисление
    • Заселение
    • Регистрация
    • Грант на обучение
  • Жизнь в Беларуси
    • Медицинское обслуживание
    • Жилье
    • Безопасность
    • Климат
    • Транспорт
    • Кухня
  • Новости
  • Вход для университетов
    Забыли пароль?
Главная>Новости>«Наколькі хутка ўвесь Варонеж пачне гаварыць па-беларуску?», ці як прайшло адкрыццё Летняй школы беларускай мовы і культуры

«Наколькі хутка ўвесь Варонеж пачне гаварыць па-беларуску?», ці як прайшло адкрыццё Летняй школы беларускай мовы і культуры

23 Сентября 2026


У Купалаўскім універсітэце ўжо ў шосты раз стартавала Летняя школа беларускай мовы і культуры «Пад светлым іменем Купалы». Атмасфера ўрачыстага адкрыцця нагадвала душэўную сустрэчу добрых сяброў: тут шчыра ўсміхаліся тым, хто прыязджае ў Гародню ўжо не першы год, і з адкрытым сэрцам віталі новых аматараў беларускага слова. Наперадзе ў удзельнікаў 12 незабыўных дзён, напоўненых адкрыццямі, моўнай практыкай і цёплымі чалавечымі зносінамі. Распачаў утульную сустрэчу дырэктар навуковай бібліятэкі, ідэйны натхняльнік маштабнага праекта Мікалай Грынько: – Стала добрай традыцыяй, што Летняя школа беларускай мовы і культуры «Пад светлым іменем Купалы» штогод у пачатку жніўня вітае сваіх сяброў у сценах Купалаўскага ўніверсітэта – універсітэта, які знаходзіцца ў самым маляўнічым і казачным горадзе Беларусі. Мы шчыра вітаем вас! Вельмі рады бачыць тых, каго сустракалі ў мінулым і пазамінулым гадах, каго бачым ужо трэці ці нават чацвёрты раз. І, безумоўна, надта рады нашым новым гасцям. Спадзяюся, што вы ў нас упершыню, але далёка не апошні раз! З прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей звярнулася прарэктар па навуковай працы Наталля Башун: – Дарагія ўдзельнікі Летняй школы і госці нашай краіны! Ад імя рэктара ўніверсітэта Ірыны Кітурка і ўсёй нашай універсітэцкай супольнасці шчыра вітаем вас у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Сёння для нас сапраўднае свята. Школа стала прыгожай традыцыяй і адчыняе свае дзверы ўжо ў шосты раз. Наперадзе вас чакаюць 50 акадэмічных гадзін – і гэта не проста аўдыторныя заняткі, а глыбокае знаёмства з самабытнасцю і непаўторнасцю беларускай мовы. У нас з вамі 12 дзён супольнай працы. Веру, што яны стануць для кожнага крыніцай натхнення, ноўных крэатыўных ідэй і пакінуць самыя цёплыя ўспаміны. Пасля такога натхняльнага пачатку музычны падарунак прысутным прэзентавала Ангеліна Янкелайць. Як адзначыў Мікалай Грынько, Летняя школа беларускай мовы і культуры не ўзнікла на «пустым месцы». Яна з’яўляецца фінальным акордам маштабнага гадавога праекта навуковай бібліятэкі – конкурсу «Пазнай Беларусь з намі!». Калісьці ён пачынаўся як ініцыятыва толькі для студэнтаў Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава, але з часам геаграфія пашырылася, і сёння ў ім актыўна ўдзельнічаюць таксама студэнты Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Падчас урачыстага і па-хатняму цёплага адкрыцця Наталля Башун уручыла дыпломы пераможцам гэтага конкурсу. Далей слова ўзяла старшы выкладчык кафедры славянскай філалогіі Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта Дар’я Гальцова: – Я вельмі рада, што ўжо чацвёрты раз прысутнічаю на адкрыцці Летняй школы. Пачатак жніўня для нас – гэта заўсёды ўтульныя гродзенскія вулачкі, беларуская гасціннасць, цудоўная мова і, вядома ж, людзі – супрацоўнікі бібліятэкі, якія ствараюць для нас гэтую казку. Наша варонежская дэлегацыя ўвесь час расце: у першы год нас было два чалавекі, у другі – адразу сем, на трэці – дзевяць, а сёлета прыехала дзесяць удзельнікаў! Колькасць гаворыць сама за сябе. Нас штораз шчыра знаёмяць з Гродна, а сёлета і мы вырашылі пазнаёміць вас з нашым родным горадам: падрыхтавалі відэаролік, а таксама прывезлі ў падарунак кнігу пра Варонеж і смачныя варонежскія цукеркі да гасціннага стала Аднак здзівіць падарункамі змагла не толькі варонежская дэлегацыя! За актыўнае навуковае, адукацыйнае і культурнае супрацоўніцтва, а таксама за папулярызацыю беларускай мовы, літаратуры і культуры Дар’і Гальцовай была абвешчана падзяка ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Госці нездарма пажартавалі: з такой шчырай пяшчотай да беларускага слова з боку варонежскіх студэнтаў не дзіўна, калі хутка іх намаганнямі ўвесь Варонеж загаворыць па-беларуску! Наперадзе ўдзельнікаў чакаюць насычаныя дні, поўныя цікавых заняткаў, займальных майстар-класаў і незабыўных падарожжаў. Жадаем ім поспехаў і натхнення! А мы працягнем сачыць за буднямі Летняй школы беларускай мовы і культуры і расказваць вам пра дасягненні яе навучэнцаў!

Поделиться новостью в социальных сетях:

Вернуться

+375 17 200 81 75

+375 29 690 09 44

mail@investinbelarus.by

Новостная рассылка

Подпишитесь на ежеквартальную рассылку новостей.


  • Почему Беларусь
  • Образование в Беларуси
  • Как поступить?
  • Жизнь в Беларуси
  • Новости
  • Контакты

По вопросам получения образования и пребывания в Республике Беларусь

Центр развития международного сотрудничества в образовании ГУО «Академия национального образования»
г.Минск, ул.Московская 15, каб. 720

 icencinf@gmail.com

+375-17-395-79-40

             




Техподдержка

Studyinby.com - официальный сайт о высшем образовании в Республике Беларусь для иностранных граждан

 studyinby@giac.by

+375-17-250-12-00

    




Копирование материалов без разрешения запрещено

© 2018-2026 Министерство образования Республики Беларусь

xnxx2026.com
rarefilm.net