Культурна-адукацыйны праект Беларуская дзяржаунай акадэміі музыкі «Паэзія без межаў»
10 красавіка ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбыўся музычна-літаратурны вечар у рамках культурна-адукацыйнага праекта «Паэзія без межаў»
Праект прымеркаваны да 100-годдзя надання Янку Купалу звання Народнага паэта Беларусі і рэалізуецца сумесна з выкладчыкамі і студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Прагучалі вакальныя творы беларускіх, рускіх і еўрапейскіх кампазітараў у выкананні кітайскіх студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Госці вечарыны далучыліся да грамадска-культурнай акцыі «Чытаем Купалу разам», дэкламуючы вершы першага народнага паэта Беларусі на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.